be
Юльюш Славацкі на паштоўках канца ХІХ - пачатку ХХ ст. / Міндоўг, кароль літоўскі

Юльюш Славацкі на паштоўках канца ХІХ - пачатку ХХ ст. / Міндоўг, кароль літоўскі

Уладзімір Ліхадзедаў

На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809 – 1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае таксама пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі "Міндоўг, кароль літоўскі". Выданне прымеркаванае да 200-годдзя славутага польскага паэта. Юльюш Славацкі – адзін з найвялікшых польскіх літаратараў эпохі рамантызму. Нарадзіўся 4 верасня 1809 года ў горадзе Крэменцы Падольскай губерні (цяпер Цярнопальская вобласць ва Украіне). Яго бацька, паэт, драматург, перакладнік, Эўзэбіюш Славацкі, з 1807 года працаваў на пасадзе прафесара ў Крамянецкім ліцэі на кафедры гісторыі польскай літаратуры. У 1808 годзе ён узяў шлюб з Саламеяй Янушэўскай, а праз год з'явіўся на свет і будучы класік польскай літаратуры.

Беларускія аўтары: Уладзімір Ліхадзедаў
Выдаўцы і выдавецтвы: Тэхналогія
Выдавецкая сэрыя: У пошуках страчанага
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Перакладчык: Мінскевіч Серж
  • Выдавец: Тэхналогія
  • Памеры: 142 с.: іл.
  • ISBN: 978-985-458-194-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-3102
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org