Югася Каляда – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця на Еўрарадыё
2025-09-29 14:30
Працягваецца знаёмства з фіналісткамі і фіналістамі прэміі імя Ежы Гедройця ў спецпраекце Еўрарадыё.
29 верасня госцяй з’яўляецца пісьменніца і паэтка Югася Каляда, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі з кнігай «Перамена месцаў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).
Кароткі спіс прэміі Гедройця можна ўбачыць
ТУТ.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг Audiobook by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Фота: Таццяна Ўласенка.
Відэа: Беларускі ПЭН/Еўрарадыё