Еўрапейскі тур Уладзіміра Арлова працягваецца!
2023-06-23 12:23
Пасьла Польшчы, Нямеччыны і Італіі чарговая сустрэча з пісьменнікам адбудзецца ў сымбалічным для беларусаў месцы - у Вільні. Таму і тэма выступу беларускага пісьменьніка невыпадковая: «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя…»Сустрэцца з гісторыкам і пісьменнікам
Уладзімірам Арловым запрашаюць Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, інтэрнэт-бібліятэка
Kamunikat і прастора
CreateCulture Space.
Дата: 24 чэрвеня.
Час: 18.00.
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня.
Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?
Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.
Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні, сярод якіх:
—
«Імёны свабоды», у якой змяшчаюцца 410 партрэтаў барацьбітоў за наш край з часоў Касцюшкі да нашых дзён;
Пасля сустрэчы можна будзе набыць і падпісаць кнігі аўтара. На жаль, кнігі прадаюцца толькі за наяўныя грошы, арганізатары просяць прабачэння за нязручнасці.
Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта...».