- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЗАТ “Сотвар”, “БелТонМэдыя” і творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы” прэзэнтуюць складанку правераных часам беларускіх народных і аўтарскіх казак і калыханак. 24 трэкі ў фармаце Audio-CD скампанаваныя так, каб кожная казка чаргавалася з музычным творам дзеля дасягненьня максымальнае арганічнасьці, што спрыяе лёгкаму й прыемнаму праслухоўваньню. Музычную частку складаюць кампазыцыі выбітных айчынных выканаўцаў – ад “Песьняроў” і “Верасоў” да Данчыка і “Kriwi”. Казкі чытае İгар Блінкоў. У аздабленьні выкарыстаны малюнак Зьмітра Герасімовіча.