Яраслаў Іванюк: Маю гонар быць сярод выдаўцоў беларускага слова
2024-12-17 19:31
Кіраўнік фонду “Камунікат”, журналіст Яраслаў Іванюк адзначаны разам з іншымі незалежнымі выдаўцамі беларускай кнігі калектыўнай прэміяй “Людзі Свабоды” за 2024 год.
Пра гэту прэмію кажа Яраслаў Іванюк:
– Гэта вялікі гонар, што “Радыё Свабода” прызнала нашу працу як беларускіх незалежных выдаўцоў вартую адзначэннем гэтага звання “Людзі Свабоды”. Бо сапраўды ў сітуацыі, калі ў Беларусі выдавецкая дзейнасць на гэты момант амаль немагчымая, тое, што мы робім па-за межамі Беларусі, а таксама тое, што робяць яшчэ тыя, якія засталіся ў Беларусі – гэта ўвесь час распаўсюджванне слова.
Па словах
Яраслава Іванюка, прэміяй
«Чалавек Свабоды» ў мінулым годзе быў пасмяротна адзначаны мастак
Алесь Пушкін, з якім Яраслаў быў знаёмы:
– Я ганаруся таксама тым, што раней гэтым “Чалавекам Свабоды“ ўжо пасмяротна, на жаль, быў прызнаны таксама Алесь Пушкін. Для мяне гэта таксама вельмі важна, таму што я з Алесем быў знаёмы. Ён, дарэчы, нарадзіўся ў той самы дзень, што і я – 6 жніўня, толькі на два гады раней. Гэта для мяне быў важны чалавек, таму таксама важна, што побач з ім як “Чалавек Свабоды”.
Яраслаў Іванюк упэўнены, што сёлета часткай калектыўнай прэміі “Людзі Свабоды” за 2024 год ёсць і шмат беларусаў у Беларусі, якія прыклалі намаганні да стварэння беларускага друкаванага слова.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя