- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЯНКА БРЫЛЬ... Гэта імя ў разгуканым бары беларускай літаратуры карэніцца глыбока, і ў песні, якую шуміць выносны бор, далёка чуцён чысты голас летапісца сённяшняга Панямоння. Летам сорак пятага ў газеце «Літаратура і мастацтва» Валянцін Таўлай змясціў артыкул «Янка Брыль», Паэт-рэвалюцыянер, вопытны літаратар глядзеў як празорца, адчуваючы будучыню маладога празаіка, хоць у Брыля на той час меліся зусім нязначныя публікацыі; апавяданне «Хатка на ўскраіне» ў часопісе «Беларусь», фрагмент апавядання «Зладзеі» ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і сатырычныя замалёўкі ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну».