Якія кнігі патрэбныя беларусам за мяжой? Прайдзіце апытанне і дапамажыце беларускім выдаўцам!
2025-12-05 21:07
Якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам? У чым прычына таго, што наклады беларускіх кніг малыя: мала пакупнікоў ці ўсё ж справа ў саміх кнігах? Колькі павінна каштаваць беларуская кніга? Ці купляюць беларусы сваім дзецям кнігі па-беларуску?
Беларускія выдаўцы запусцілі апытанку, скіраваную найперш на беларусаў за мяжой (але беларусы ў Беларусі таксама могуць адказваць — апытанка ананімная). З яе дапамогай плануецца сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускай кнігі і іх прыярытэты. Усяго 20 кароткіх пытанняў, якія займуць не болей за 5 хвілін.
Вынікі апытанкі будуць прааналізаваныя і апублікаваныя ў форме артыкула. Яны паўплываюць на стратэгічныя планы выдаўцоў і, спадзяемся, дапамогуць адным атрымаць болей патрэбных ім кніг, а іншым — лепшае разуменне патрэбаў чытача.
Апытанка падрыхтаваная выдавецтвам Gutenberg Publisher пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і прафінансаваная Еўрапейскім Саюзам.
Спасылка на апытанку.
У выпадку пытанняў або калі ёсць патрэба ў дадатковым каментары — пішыце ў Тг +48510034234.