Як выжыць творцу ў сучаснай Беларусі? Наста Кудасава
2021-07-06 18:29
Як выжыць, калі ты творца ў сучаснай Беларусі? Наколькі глыбока тэма палітыкі пранікнула ў творчасць пасля жнівенскіх падзей?Пра гэтыя і іншыя пытанні з паэткай і старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў Настай Кудасавай паразмаўляла наша карэспандэнтка Вольга Сямашка.
РР: На твой пункт гледжання: пісьменнік Беларусі, якія ён мае на сённяшні момант самыя галоўныя і глабальныя праблемы, якія перашкаджаюць яму працаваць, і ствараць нешта?
– Пытанне вельмі няпростае. Такая праблема творцы- глыбейшая. Я нядаўна была ў Чэхіі, і там таксама гэта пытанне падымалі. Там таксама мала хто з творцаў зарабляе творчасцю на сваё жыццё. То бок яны таксама дзесці працуюць яшчэ, акрамя таго што пішуць. Не скажу, што ў Эўропе добра жывецца пісьменнікам, а нашыя не могуць зарабляць сваёй творчасцю. Не, насамрэч усюды гэтае пытанне застаецца адкрытым. Як выжыць калі ты творца? Як захаваць гэтае натхненне? Таму што з аднаго боку вельмі хочацца працаваць прафесійна, і выконваць гэта як сваю працу, а з іншага боку вельмі важна захаваць чысціню натхнення, каб заставацца шчырым з самім сабой, і калі ты можаш не пісаць- ты мог бы не пісаць. У беларусаў ёсць так як і ва ўсіх гэтая праблема: як балансаваць. Хаця прафесійных аўтараў, як мне здаецца, у нас вельмі мала.
РР: То бок мы можам казаць, што прафесійны пісьменнік гэта той, які можа толькі пісаць, і за кошт гэтага жыць?
– У мяне раней была такая мара, рабіць тое, што ты любіш, тое што ў цябе атрымліваецца, і гэтым зарабляць на жыццё. Але я чым далей жыву, тым больш сумняюся ці гэта ўвогуле магчыма. Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя