Як валанцёры спрабуюць захаваць памяць пра загінулых у лагеры Stalag 352
2021-05-06 15:00
У час вайны на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Масюкоўшчына ў Мінску размяшчаўся адзін з самых вялікіх у Беларусі нямецкіх канцлагераў для ваеннапалонных Stalag 352. У ім загінула каля 80 000 чалавек.
З тых часоў на яго тэрыторыі засталіся будынкі рознай ступені разбуранасці. Актывісты суполкі "Захаваем Масюкоўшчыну" спрабуюць захаваць пабудовы ў памяць пра загінулых.
Хлопцы і дзяўчаты запускаюць інтэрактыўны сайт, прысвечаны лагеру. Расказ пра жыццё ваеннапалонных будуецца вакол гісторыі лекара, якога забілі ў час аказання дапамогі.
8 траўня ў 11:00 ахвотныя могуць далучыцца да экскурсіі па былым лагеры, у час якой валанцёры "Захаваем Масюкоўшчыну" прэзентуюць сваю працу.
Больш падрабязна пра праект расказвае госця Еўрарадыё, аўтарка мультымедыя
Марыя Іванова.