Як узяць удзел у даследванні помніка, якому 5 тысяч год
2023-05-03 22:10
На Крывінскім тарфяніку 12 археалагічных помнікаў і больш за 20 год праводзяцца рэгулярныя раскопкі. І вы можаце стаць часткай гэтага, можаце стаць часткай даследвання помніка, якому 5 тысяч год! Археалагічная экспедыцыя Асавец-2023, якая адбудзецца з 24 ліпеня па 6 жніўня 2023 года, запрашае да ўдзелу валанцёраў.Асноўная задача даследаванняў на Крывінскім тарфяніку — вывучэнне паселішчаў усвяцкай і паўночнабеларускай культур Асавец 2 і Асавец 7 дзеля рэканструкцыі гістарычных працэсаў, якія мелі месца ў гэтым мікрарэгіёне ў 3-м — 2-м тысячагоддзях да нашай эры.
Умовы:
— інфармацыйны і цывілізацыйны дэтакс
— жыццё ў палатках
— да бліжэйшай вескі 5 км
— ежа з вогнішча
— шмат фізічнай працы
Падрабязнасці на сайце
asaviec.by.