Як прапагандысты рыхтуюць беларусаў да “дня народнага адзінства”
2021-09-08 15:29
Практыка паказала, што калі прапагандыствы пачынаюць цкаваць нейкага чалавека, кнігу, грамадскую арганізацыю альбо ўстанову — чакай пачатку пераследу з боку сілавых структур.
Праз гэта прайшлі незалежныя СМІ, недзяржаўныя арганізацыі, блогеры і актывісты. Выглядае на тое, што дайшла чарга і да Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Ці варта звяртаць увагу на плявузганні прапагандыстаў? Якой будзе рэакцыя касцёла на памкненні яго ачарніць і на што ён гатовы пайсці, каб пазбегнуць магчымых ганенняў з боку беларускага рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каталіцкі святар Вячаслаў Барок.