Як і дзе здымалі мастацкі фільм пра пратэсты ў Беларусі?
2021-06-04 16:25
Пратэсты, што пачаліся ў беларусі ў жніўні 2020 года, ужо зафіксаваныя ў некалькіх дакументах фільмах. І вось з’явіўся першы ігравы фільм, які расказвае пра беларускія пратэсты і рэпрэсіі, якія агарнулі краіну. Адметна, што фільм “MINSK” зняў расійскі рэжысёр.
Што прымусіла расійскага рэжысёра звярнуцца да беларускіх падзей? Дзе здымаўся фільм і з якімі акторамі? З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся падчас здымак? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць рэжысёр фільма “MINSK” Барыс Гуц і паліткансультант Віталь Шкляраў.