Як другі дзень Пасхы святкуюць беларусы-каталікі на Гарадзеншчыне?
2023-04-10 17:33
Вялікдзень з'яўляецца самым важным святам для хрысціянаў.
Вялікдзень – значнае свята хрысціян усіх канфесій, якое заўсёды на Гарадзеншчыне адзначалася багата і ўрачыста. Вернікі каталіцкага касцёлу сёння адзначаюць другі дзень найвялікшага свята – Уваскрасення Хрыстовага. Гэта і святочныя віншаванні, яйкі, а перш за ўсё радасць ад Уваскрослага Хрыста. Для многіх вернікаў Гарадзеншчыны наведванне касцёла ды святой імшы ў гэты дзень важная традыцыя – гаворыць Марыя Сахарэвіч з супольнасці беларусаў-каталікоў у Беластоку.
У Беларусі ў другі дзень свята няма агульнай традыцыі аблівання вадой. Важным атрыбутам Вялікадня з’яўляецца яйка – сімвал бясконцасці жыцця, тыповымі колерамі гродзенскіх пісанак з’яўляюцца чорны, «цыбульны», бронзавы. А з Марыяй Сахарэвіч гутарыла Анна Пятроўская.
Слухайце рэпартаж у далучаным гукавых фале!
эж