- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да таго, што палітыкі альбо лідары не могуць паміж сабой паразумецца, аб’яднацца і разам ісці да вызначанай мэты, можа, нават наступіўшы на горла ўласным амбіцыям, беларусы даўно прызвычаіліся. Асабліва тыя, хто даўно ў палітычнай альбо грамадскай актыўнасці. Але падавалася, што новыя асобы сярод лідараў, новыя выклікі і цяжкасці, якія перад намі паўсталі, рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя, вайна — усё гэта зменіць сітуацыю. Але — не. І непаразуменні ды спрэчкі сярод беларусаў узнікаюць наноў.