Як беларус на Беласточчыне вырошчвае экзатычныя дрэвы
2021-04-05 13:56
Міхал Андрасюк 15 гадоў таму адрамантаваў бацькоўскі дом і вакол яго разбіў парк з экзатычнымі дрэвамі.
Войнаўка – невялікая вёска на ўскраіне Белавежскай пушчы, амаль на польска-беларускай мяжы. Тут выхаваўся беларускі пісьменнік Міхал Андрасюк.
Недзе 15 гадоў таму ён вырашыў адрамантаваць бацькоўскі дом і вакол яго разбіць парк, дзе б раслі дрэвы і іншыя расліны з розных куткоў свету.
Гэтая зіма на Падляшшы была даволі халоднай і снежнай. Сёння Міхал Андрасюк раскажа нам, як перазімавалі яго экзатычныя дрэвы. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл