be
pdf

Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў Польшчы

Даведнік для беларусаў

Умовы для дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі з’яўляюцца вельмі неспрыяльнымі вось ужо больш за пятнаццаць гадоў. Прычына палягае ў агульным стаўленні беларускіх улад да структур грамадзянскай супольнасці: цяперашні беларускі рэжым прымае ў грамадскіх аб’яднаннях амаль выключна інспіраваныя і кантраляваныя ўладамі асацыяцыі, створаныя дзяржавай па таталітарнай мадэлі савецкіх часоў. Безумоўна, актуальнаму аўтарытарнаму рэжыму ў Беларусі далёка да таталітарнага характару – але агульнае стаўленне да грамадскіх аб’яднанняў беларускія чыноўнікі грунтуюць акурат на таталітарным бачанні грамадства, у якім няма месца сапраўднай грамадзянскай супольнасці. Усе незалежныя ад дзяржаўнай улады ініцыятывы і групы ўспрымаюцца беларускімі ўладамі з насцярогай, і вельмі часта ідэнтыфікуюцца імі, як частка палітычнай апазіцыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Grupa Zagranica
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2012
  • Перакладчык: Марыя Луцэвіч-Напалкава
  • Выдавец: Grupa Zagranica
  • Памеры: 56 с.: іл., 21 cm
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2012 by Grupa Zagranica
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Публікацыя з’яўляецца плёнам Працоўнай групы па пытаннях Беларусі ў рамах групы “Замежжа”. Праект ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы пасольства Каралеўства Нідэрландаў у рамах праграмы “МАТРА”.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org