- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
3 думкаю пра аматараў традыцыйнай вышыўкі мы падрыхтавалі чарговае выданне з серыі “Узорнік традыцыйнай вышыўкі і карунак народнага ручніка”. Уключылі ў яго гатовыя ўзоры вышыўкі гладдзю, знойдзеныя на народных ручніках у калекцыі Музея ў Бельску Падляшскім, Філіяла Падляшскага Музея ў Беластоку. Гэты від аздобаў, выкананых добрай майстрыхаю, захапляе прыгажосцю. Яго нязвыкласць праяўляецца ў складаным каляровым арнаменце, натхненнем якому часта служыла прырода лугоў, палёў і палісадаў. У вышыўцы гладдзю бачым макі, валошкі, хрызантэмы, вінаградныя гронкі, цюльпаны, лілеі, незабудкі, ірысы і ружы. Дапаможнымі пры перанясенні воблікаў кветак на палатно былі друкаваныя ўзорнікі. Бачнае падабенства вышывак на некаторых ручніках - гэта вынік выкарыстання гатовых шаблонаў і абмена імі паміж жанчынамі. Больш здольныя кампанавалі ўзор згодна сваім задумам і фантазіі, іншыя капіравалі ад сваіх сябровак ці суседак. Жыла ў Чыжах (Гайнаўскі павет) Зінаіда Сакоўская, якая сама малявала ўзоры і давала іх іншым жанчынам. На палатно ўзоры пераносілі праз капірку. Аддаючы выданне ў Вашыя рукі, заахвочваем да карыстання ўзораў, якія натхнялі і захаплялі майстрых дзесяткі гадоў таму. Няхай цудоўныя арнаменты будуць прыдатныя ў працы або падштурхнуць да стварання сваіх асабістых непаўторных форм.