Выйшла відэа пра вілейскага фатографа Берку Бермана
2021-07-12 15:41
Большасць старых фотаздымкаў з відамі Вілейкі і партрэтамі вілейчукоў належыць фатографу Берку Берману.Менавіта ён здымаў горад у 1910-я – 1930-я гады. Меў і ўласнае фотаатэлье на сучаснай Савецкай вуліцы: той будынак часткова захаваўся да сёння. І калі фотаздымкі дайшлі да нас праз дзесяцігоддзі, а што ж стала з самім фатографам?
Пра лёс фоталетапісца Вілейкі расказаў у новым выпуску блога
Сяргей Макарэвіч.