Выйшла кніга Андрэя Хадановіча на польскай мове
2021-07-15 19:16
Кнігу сам аўтар прэзентаваў у Кракаве на Фестывалі Чэслава Мілаша.
«Фантомныя радасці» па-беларуску альбо «Zabawy fantomowe» па-польску: фонд «Pogranicze» з гораду Сейны выдаў кнігу вершаў беларускага паэта Андрэя Хадановіча ў перакладзе на польскую мову Адама Паморскага.
У кнігу ўвайшло 70 вершаў, дзякуючы якім можна прасачыць за эвалюцыяй паэта – ад яго іранічных твораў ажно па кранальную лірыку з пералому 2020 і 2021 гадоў.
Кнігу сам аўтар прэзентаваў у Кракаве на Фестывалі Чэслава Мілаша.
«Фантомныя радасці» – гэта другая кніга беларускага паэта на польскай мове. Першая «Święta nowego rocku» з'явілася 15 гадоў таму. Сюжэт Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл