Выйшаў “Верасень” №24!
2021-06-26 17:15
Выйшаў з друку чарговы, 24 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.
Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Касі Іофе, Ганны Рудак, Кацярыны Ваданосавай,
Ірыны Грумандзь, Людмілы Сіманёнак, Яўгена Скібскага, Васіля Дэбіша і Станіслава Судніка.
Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Алесі Чарнавокай, Сяргея Блінкоўскага, Юрыя
Несцярэнкі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхновіча і Вячаслава Лапціка.
У раздзеле “Пераклады” змешчаны вершы ўкраінскай паэткі Оляны Руты ў перакладзе
Сяргея Панізьніка.
Раздзел "Крытыка" адкрываецца артыкулам Сяргея Панізьніка, прысвечаным юбілею
“беларускага салаўя” Забэйды Суміцкага. Пра тое, што важней -- працэс або вынік, што
мацней --Вера або Каханне і пра шмат чаго іншага – гутарка Эдуарда Акуліна з сёлетнім
Лаўрэатам літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча Артурам Камароўскім.
“Сваім ходам па Беларусі” праехалася і падзялілася ўражаннямі ад вандроўкі з чытачамі
“Верасня” Кацярына Шчасная.
Старажытны абрад “Страла” паўстае ў запісах Генадзя
Лапаціна. Жыццёвыя і творчыя лёсы Міхася Васілька, Аляксандры Бергман і Паўла
Крынчыкаў знаўляюцца ў артыкуле Сяргея Чыгрына “Асобы заходняй Беларусі”.
З чарговым літаратурным аглядам кніжных навінак выступае Алесь Аркуш.
Дэбютную кнігу Артура Камароўскага “Вада пачынае жыць” разглядае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль
Трафімчык.
Мастацкае афармленне і вокладку нумара падрыхтавала Валерыя Праслава.
Ілюстрацыі Юліі Давыдавай.
Пытайце “Верасень” №24 на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас:
verasenchas@gmail.com