Выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Іллі Кульбіцкага
2025-02-04 14:26
У выдавецтве Skaryna Press выйшла дэбютная кніга паэта Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты”, у якую ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах.
Паводле анатацыі, зборнік складаюць тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці шлях скрозь навакольную і ўнутраную пустэчу да праўдзівага свету. Гэта шлях мовы, веры, спробаў пабачыць і здзейсніць небывалае і пільнага слухання галасоў іншых падарожных на гэтым шляху.
Ілля Кульбіцкі нарадзіўся ў Менску ў 1982 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, паводле спецыяльнасці — праграміст. Пераможца і прызёр “Фэсту аднаго верша“. Творы публікаваліся ў газеце “Літаратурная Беларусь” і часопісе
“Taubin”. Цяпер жыве ў Варшаве.