Выйшаў 5 выпуск альманаха “Мінская школа”
2025-05-23 22:33
Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі «Мінская школа», у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў.
«І вось — пяты выпуск МШ (Мінскай Школы — рэд.). Важны, таму што гэта не проста працяг, гэта наш 2020-ы паэтычны год, хор галасоў, крытычнае асэнсаванне катастрафічнага і паэтычнага. Рознагалоссе вайны, паўнамаштабнай, як яе ні называй», — піша выдавец Дзмітры Строцаў і дзякуе ўключанасці еўрапейскіх калегаў, якія паспрыялі выхаду альманаха.
4 чэрвеня адбудзецца першая прэзентацыя «Мінскай школы» на фестывалі Эрыха Фрыда ў Вене.