- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пераклад ідыліі (сялянкі) з назваю “ВЁСКА “ Юзафа Ігнацы Крашэўскага прымеркаваны да ягонага 200-гадовага юбілею (27.7.1812, Варшава –19.3.1887). Тэкст быў пераствораны мною на беларускую мову цягам года і колькіх месяцаў, з перапынкамі ў працы. Даводзілася шматразова перапрацоўваць сырыя тэксты і больш уважна ўчытвацца ў даволі няпросты тэкст аўтара. Варта заўважыць, услед за некаторымі даследчыкамі, што творы І.Ю. Крашэўскага паўплывалі на творчасць Янкі Купалы. Прынамсі, у тым, што паэма “Курган” (1910 – 1912) Купалы напісана не без уплыву старонак з «Вёскі», лёгка пераканацца шляхам самага простага аналізу. Вельмі ўдзячны людзям якія паспрыялі у гэтым перакладзе крытыкай, а таксама прапановамі па тэксту, – гэта Руслана Гусева, Ірына Гусева якая раней за мяне пераклала «Вёску», на расейскую мову, Леанід Гарустовіч, Яўген ды Галіна Бяласіны, Міхась Маліноўскі, Рыгор Руцкі, Мікола Сянкевіч ды іншыя. Асабліва ўдзячны Яўгену Бяласіну, які найбольш выдаткаваў часу на крытыку ды прапановы да гэтага перакладу і нават месцамі паралельна стварыў свой пераклад Вёскі, мяркую, па-свойму цікавы. Многія ягоныя заўвагі і прапановы былі ўлічаныя мною як слушныя. На беларускую мову “Вёска” Крашэўскага перакладзена ўпершыню.