Выданне кнігі Сяргея Тарасава «Еўфрасіньня - Офрасіньня - Аўфрасіньня. Яе час, яе крыж»
2021-05-08 13:42
У хуткім часе чакаецца з друкарні кніга Сяргея Тарасава "Еўфрасіньня - Офрасіньня - Аўфрасіньня. Яе час, яе крыж". Робіцца папярэдняя падпіска для фінансавання выдання кнігі.
Кожны, хто зробіць папярэднюю замову кнігі з аплатай, атрымае кнігу па мінімальным кошце і спрычыніцца да важнай падзеі ў кнігавыданні Беларусі.
Ад выдаўца: "Аб нябёснай Абаронцы беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — аўтар і падручніка » Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю Краіны. Але ў гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытнаму Полацку, у яе няпростыя гады ў манастыры, увесь яе шлях ажно да Канстантынопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вяртанне ў Полацк. Куды Яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнве СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і, нават, пайсці на «эшафот». Аўтар, археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ЁСЦЬ і ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні — Лазара Богшы 1161 года стварэння. І «пракляцце» Афрасінні… Збудзецца..."
Падтрымаць праект можна па спасылке на платформу
Талака.