Выбары-2020: гродзенцы каментуюць збор подпісаў і затрыманні
2020-06-22 19:37
У апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у прэзідэнты Hrodna.life пагаварыў з гродзенцамі пра ход кампаніі, зборы подпісаў і затрыманні.
Збор подпісаў завяршыўся 19 чэрвеня. Ініцыятыўныя групы сямі прэтэндэнтаў у прэзідэнты здалі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі подпісы для праверкі. Хто пройдзе ў асноўны этап прэзідэнцкай гонкі, стане вядома пасля праверкі подпісаў. Інфармацыя будзе агучаная пасля 30 чэрвеня.
Хто здаў подпісы?
Афіцыйна ЦВК не паведамляе, якую колькасць подпісаў перадалі ініцыятыўныя групы. Раней ініцыятыўныя групы агучылі такую інфармацыю:
Аляксандр Лукашэнка — каля 2 млн подпісаў;
Віктар Бабарыка — 434 тысяч подпісаў;
Валерый Цапкала — 200 тысяч подпісаў;
Святлана Ціханоўская — больш за 100 тысяч подпісаў;
Ганна Канапацкая — больш за 100 тысяч подпісаў;
Андрэй Дзмітрыеў - 100 тысяч подпісаў;
Сяргей Чэрачэнь — 106 тысяч подпісаў.
Пасля таго, як кандыдатаў зарэгіструюць, ім можна будзе праводзіць агітацыйную кампанію. Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.
Руслан Кулевіч