- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вярнуць зямлю селяніну. Апошнія гады шмат думаў: а якую нішу магла б заняць наша сельская гаспадарка ў міжнародным падзеле працы? Дзе мы маглі б скласці канкурэнцыю з еўрапейскім і нават сусветным вытворцам? На мой погляд, калі адкінуць наша калгаснае-саўгаснае бязглуздзе, то глебава-кліматычныя ўмовы найбольш спрыяюць вырошчванню ільну і бульбы. І вось, у "Народнай волі", апублікаваны артыкул ці інтэрв'ю Святланы Калінкінай з бізнесоўцам Сяргеем Левіным: "Почему европейские льноводы имеют родовые замки, а белорусские - одни долги". Хачу сказаць ад сябе, што ў нас у любой галіне сельскай гаспадаркі, апроч даўгоў нічога няма. Але вернемся да напісанага. З цікавасцю прачытаў раз і ўзрадаваўся: вось ёсць жа людзі, гатовыя ўкласці свае сродкі на карысць Радзімы, на яе аўтарытэт. Чытаю уважліва. Другі, трэці раз і пачынаю разумець: не ўсё так адназначна.