- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень Волі ў Магілёве. На Дзень Волі грамадзкія актывісты Магілёва зладзілі акцыю ля Краязнаўчага музэю. У гэтым будынку ў 1918 годзе прадстаўнікі грамадзкасьці прызналі ўладу БНР. Акцыя пачалася а 18-ай гадзіне. Да будынку прыйшлі некалькі дзясяткаў грамадзкіх актывістаў. Магілёўцы прычапілі да вопраткі бел-чырвона-белыя стужкі ды віншавалі адзін аднаго з Днём Волі. Затым удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да створанай дэмакратамі шыльды ў гонар БНР. Пасьля чаго ля ўваходу ў музэй адбыўся непрацяглы мітынг, які завершыўся воклічам “Жыве Беларусь!”. За акцыяй назіралі чацьвёра міліцыянтаў. Адзін зь іх падышоў да актывіста Руху "За Свабоду", кіраўніка Магілёўскай філіі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, каб пацікавіцца, хто арганізаваў акцыю. Паводле гісторыкаў, менавіта ў будынку Краязнаўчага музэю 12 ліпеня 1918 году зь ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэту адбыўся сход з удзелам прадстаўнікоў магілёўскай грамадзкасьці. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля чатырохсот чалавек.