- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12-14 лістапада 2010 г. у Інстытуце грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага адбылася трэцяя канферэнцыя, прысвечаная Беларусі. Канферэнцыі на беларускую тэматыку праводзяцца тут ад 2006 года і з кожным разам збіраюць усё больш замежных навукоўцаў, а таксама беларускіх аналітыкаў і актывістаў, даюць ім платформу для дыскусіі пра еўрапейскае мінулае, цяперашні дзень і будучыню Беларусі. Апошняя з гэтых канферэнцый прайшла пад назвай “Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі” і прыпала яна на самы спрыяльны момант для таго, каб задумацца над асноўнымі перакрыжаваннямі гісторыі Беларусі і Еўропы.