- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску. «Вяртанне на Радзіму» — першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй — пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі…