en
pdf

Вяртанне да сваіх

Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне

Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкулы Станіслава Грынкевіча на тэмы літаратуры і эстэтыкі друкуюцца паводле часопісаў “Студэнцкая думка” і “Калосьсе”. Вершы Франука Грышкевіча паходзяць з розных друкаваных крыніц. Асноўныя зь іх – гэта газэты “Беларуская газэта” і “Сялянская ніва”, часопіс “Студэнцкая думка”, зборнік аўтара “Веснавыя мэлёдыі” (Вільня, 1927), а таксама некаторыя вершы знойдзеныя ў рукапісным фондзе Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Пасьля 1940 году ўпершыню сабраныя некаторыя вершы і празаічныя творы беларускага паэта, празаіка, публіцыста, выдаўца і палітыка Ўладыслава Казлоўшчыка. Пераважная большасьць гэтых твораў друкавалася ў 1920—1940-х гадах у часопісах “Шлях моладзі”, “Новы шлях” і ў асабістым зборніку аўтара “Шляхам змаганьня” (Вільня, 1935).

Belarusian Authors: Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне
Belarusian publishers: Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
  • Publication Place: Беласток
  • Publication Date: 1999
  • Editor: Луба Віталь
  • Publisher: Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
  • Publishing/ Printing House: Orthdruk
  • Sizes: 190 s., il., 21 cm
  • ISBN: 83-910058-7-9
  • Category: History, Belles-Lettres, Society, Biographies, Memoirs
  • Copyright © 1999 by Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
  • Book Collection: KAMUNIKAT, BTH, MiOKB, JAREK
  • Copy Numbers: B-1262, 2923#M-4819, 4820
  • Supplementary Data: Прадмова, укладаньне і камэнтарыі Сяргея Чыгрына Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Саюзу ў Рэчыпаспалітай
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org