- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перадача прысьвечаная памяці знакамітага расейскага паэта Яўгена Еўтушэнкі, які адну са сваіх кніг назваў “Беларуская крывінка”. Госьцем у студыі – Уладзімер Някляеў. — Еўтушэнка — складаная постаць ня толькі ў расейскай паэзіі, але і ў найноўшай гісторыі Расеі. Я ня ведаю ў гісторыі сусьветнай літаратуры выпадку, калі б выраблялі чучала, падобнае да нейкага літаратара, і спальвалі яго. А чучала Еўтушэнкі спалілі ў Маскве, у двары Саюзу пісьменьнікаў. Гэта было ў пачатку вострых 90-х гадоў.