be
pdf

Вольная Серабранка 3 (15) 2009

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

Рынкавы індыкатар. Паводле супрацоўнікаў рынку “Свелта”, справы ў прадпрымальнікаў пагаршаюцца. Дзяржава падвысіла падаткі, а пакупнікоў рэзка паменела. Пад ціскам стыхійных пратэстаў пасля разавай дэвальвацыі напачатку года ўдалося дабіцца зніжэння арэндных ставак на 20%, аднак арэндныя плацяжы працягваюць налічацца ў еўра, і ад “паўзучай” дэвальвацыі ніхто не абаронены. Урад з новага года павялічыў каэфіцыент, які прымяняецца да стаўкі адзінага падатку і НДС з 1,5 да 2-х, гэта значыць плаціць даводзіцца на 33% болей. Акрамя павелічэння падатковай нагрузкі прадпрымальнікі сутыкнуліся з рэз­кім падзеннем попыту насельніцтва на пэўныя катэгорыі тавараў. Людзі адкладаюць набыццё дарагіх, але не жыццёва неабходных рэчаў да лепшых часоў. Гэта ў першую чаргу тычыцца вопраткі. Напрыклад, калі раней у сакавіку ў адной гандлёвай кропцы куплялі 10-15 скураных куртак, то зараз 1-2. Многія ледзь зводзяць дэбет з крэдытам, і пакуль не бачаць выйсця з гэтага тупіка. У той жа час шмат хто з прадаўцоў і прад­прымальнікаў лічаць, што менавіта існуючыя улады вінаватыя, што сус­ветны фінансавы крызіс так балюча адбіўся на нашай краіне. Менавіта ўрад Лукашэнкі 10 апошніх год на ўсе лады расхвальваў, як выявіла­ся, нежыццяздольную беларускую эканамічную мадэль, а не праводзіў рынкавыя рэформы.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009-03
  • Рэдактар: Лагодны Артур
  • Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
  • Copyright © 2009 by Вольная Серабранка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org