- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нашы ў Радзе. Жыхар Серабранкі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў запрошаны ў склад Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гутарцы з нашым карэспандэнтам спадар Трусаў пагадзіўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды. – Спадар Алег, адбылося першае паседжанне Грамадска-кансультатыўнай рады. Пакуль мала хто верыць, што Лукашэнка змяніўся і пачне нарэшце прыслухоўвацца да носьбітаў альтэрнатыўных меркаванняў. – Як мне падаецца, сярод правячай наменклатуры пачаў праглядацца раскол, як казалі пры Саветах, на “ястрабаў” і “галубоў”. Гэтыя дзве плыні ідуць паралельна. Адны – за рэформы, другія, у асноўным, старога пакалення, усім сваім выглядам паказваюць, што рэформы ім “сто гадоў не патрэбныя”... Адны арыштоўваюць тых жа прадпрымальнікаў, другія хочуць прыняць закон пра выбары. “Ястрабы” нічога не хочуць мяняць... Ад таго, які бок пераможа, сёння залежыць лёс краіны. Што да выказвання Лукашэнкі, то ён, відавочна, на баку прадстаўнікоў старой наменклатуры. І яму маладыя – новая плынь – наступаюць на пяткі... З другога боку, ён ужо не можа кіраваць па-старому.