- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будоўля раёна. Пасля трохтыднёвага перапынку каля кіно “Салют” зноў натужна пачаў расці некалі скандальны хмарачос. Нагадаем, у “ВС” № 4 (2007 г.) і № 2 (2008 г.) друкавалася гісторыя барацьбы жыхароў суседніх дамоў супраць ушчыльненай забудовы. Жыхары збіралі подпісы, дасылалі калектыўныя лісты нават мэру Мінска з просьбай адмовіцца ад будаўніцтва. Тады людзі слушна казалі пра дэфіцыт дваровых тэрыторый і зялёных зон, які яшчэ больш абвострыцца з пабудовай хмарачоса. Серабранаўцаў чыноўнікі не пачулі. Людзі звыкліся. Як высветлілася, цяперашні вымушаны перапынак у будоўлі быў выкліканы зусім не крызіснымі з’явамі ў сусветнай эканоміцы, а ўсяго толькі паломкай вежавага крану. “За снежань атрымалі па 300 тысячаў, бо амаль месяц не было што рабіць”, – кажа адзін з будаўнікоў. Цяперака, як кажуць, працы вядуцца ў адпаведнасці з графікам.