- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікалай Лазавік: Няхай агітуюць за байкот “Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена. Я бачыў налепкі, што заклікаюць байкатаваць парламенцкія выбары. Няхай агітуюць. Гэта таксама свайго роду агітацыя за выбары,” – лічыць сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Улады з усяе сілы імкнуцца калі не дэмакратызаваць выбарчы працэс, то стварыць бачнасць яго дэмакратызацыі. Лідзія Ярмошына распарадзілася паўтарыць у эфіры радыё і телебачання выступы кандыдатаў (с. 6). Дэмакратычныя кандыдаты маюць магчымасць амаль без перашкод сустракацца з выбарцамі. Афіцыйны Мінск вельмі хоча спадабацца Еўропе і спадзяецца на адмену санкцыяў супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў за арганізацыю вонкава больш-менш прыстойных выбараў.