- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першамайскі суд 21 лютага сустракаў грамадзян брамай металашукальніка і шэрагам супрацоўнікаў міліцыі – ад прапаршчыкаў да палкоўнікаў. Усіх наведнікаў перапісвалі. Праз затрымку на ўваходзе многія не паспелі трапіць на пачатак пасяджэння. Потым высветлілася, што і месцаў у зале для ўсіх не хапае. Дадатковую лаўку, якую прасілі прынесці праваабаронцы, так да канца пасяджэння і не паставілі. У судзе прысутнічалі прадстаўнік консульства Латвіі ў Віцебску Яніс Рупэйкс, маладафронтаўка Наста Палажанка, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Павел Левінаў, Леанід Свецік, Валерый Міснікаў. Яго цяжка пазнаць…