- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас прэс-канферэнцыі 4 красавіка ў Віцебску нунцый выказаў вялікія спадзяванні на тое, што еўрапейскія паслы неўзабаве вернуцца ў Беларусь. І, асцярожна карыстаючыся метафарамі, дыпламатычна акрэсліў сваё заданне на гэты конт. “Святы Пасад мае вялікі аўтарытэт на сусветным ўзроўні. Найперш – вялікі маральны аўтарытэт, здабыты цярпеннем і крывёю. І гэты аўтарытэт Святы Пасад стараецца заўсёды выкарыстаць дзеля міру паміж народамі. І таму нашае заданне ў Беларусі – будаваць масты. Але мост патрэбны толькі тады, калі хтосьці мае намер па ім прайсціся. А гэта залежыць ад двух бакоў. Бо звычайна масты маюць два накірункі руху. Дык мост ёсць. І зараз вельмі важна выпрацаваць давер паміж бакамі, каб людзі маглі карыстацца гэтым мостам як камунікацыяй”, – сказаў пасол Ватыкану.