- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У гiсторыi усё ўзаемазвязана, – лiчыць старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны, кандыдат гiстарычных навук Алег Трусаў. – Не было б Беларускай Народнай Рэспублiкi – не было бы й БССР; не было б БССР – не было б i незалежнай краiны Беларусь, а замест яе быў бы Паўночна-Заходнi край. I не было б першага прэзiдэнта Беларусi. Так i запiшыце: тым, што у краiне есць першы прэзiдэнт, i сам прэзiдэнт, i краiна абавязаныя Беларускай Народнай Рэспублiцы. I беларусы як нацыя не iснавалi б, не было б нi мовы беларускай, нi беларускай гiсторыi….». Кожны год напярэдаднi 25 сакавiка людзi успамiнаюць падзеi, якiя адбывалiся ў Беларусi ў 1918 г., i людзей, якiя мелi да iх дачыненне. «Яны былi розныя, i па-рознаму склаўся iх лёс, – кажа спадар Трусаў, – але ў той момант, калi гэта было трэба, яны выйшлi наперад i узялi на сябе адказнасць за будучыню краiны. А што адбывалася далей – гэта, як Бог даў».