- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вельмі сімвалічна, што дзень Волі на Беларусі прыпадае менавіта на свята Дабравешчання. Быццам насамрэч нашая краіна знаходзіцца пад асабістым патранатам у неба. Марыі калісьці быў дадзены выбар. Яна зрабіла яго – і пайшла шляхам пакутаў і перамог. Пакуль заставалася магчымасць кіраваць сваім асабістым лёсам, рабіць выбар і ісці сваім шляхам да сваёй мэты, самому кіраваць гэтым шляхам, жыла Беларусь. І прарастала напрадвесні. Людзі выпускалі птушак з клетак на волю – і самі прагнулі волі. Чакалі добрай весткі і змагаліся за шчасце. І тады ўсяму свету было бачна: Беларусь – жыве!