be
pdf

Віно з Каліфорніі

Аксак Валянціна
вершы

Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варшаве. П’е яго там і лірычная гераіня Валянціны Аксак. Але ж нават віно з Каліфорніі ў цягніку “Прага-Менск” “расструменьвае пах // маладзенькіх клянкоў, // што чакаюць мяне ў Смалічах”. Як не пагадзіцца, што адно віно павінна быць старым, уздымаючы тост за каханьне альбо за любоў.

Беларускія аўтары: Аксак Валянціна
Выдаўцы і выдавецтвы: Юніпак
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Арлоў Уладзімер
  • Выдавец: Юніпак
  • Памеры: 72 с., 21 см
  • ISBN: 985-6418-59-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2003 by Валянціна Аксак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: M-8447, 9880
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org