- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уніяцкая царква, заснаваная на беларускіх землях у канцы XVI стагоддзя, – бясспрэчна, важны фактар рэлігійнага, культурніцкага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі цягам некалькіх стагоддзяў. У праграме «Intermarium» высвятляем ролю ўніяцкай царквы ў еўрапейскай цывілізацыі. Сёння асноўны дыскурс вядзецца... Болей »
Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных рухаў былі і застаюцца масоны. У праграме «Intemarium» высвятляем, ці спрычынілася сакрэтнае таварыства да беларускай дзяржаўнасці. На землі Беларусі масонства прыходзіць ужо ў 1730-я гады.... Болей »
12 ліпеня 1945 г. на абшарах Аўгустоўскае пушчы распачалася чэкісцка-армейская аперацыя, мэтаю якой было ліквідаваць антысавецкае падполле. Маштабную акцыю, што пазней атрымала назву «Аўгустоўская аблава», праводзіла больш за 40 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, а таксама дывізіі НКУС і СМЕРШ.www.belsat.eu ... Болей »
Навіна пра тое, што рыхтуецца далучэнне Случчыны да савецкай дзяржавы, сталася каталізатарам, які падштурхнуў мясцовых жыхароў узяцца за зброю. Якія паралелі Слуцкага збройнага чыну з сённяшнім днём? Высвятляем у праграме «Intermarium». Збройны выступ на Случчыне ўвосень ды ўзімку 1920 года быў выкліканы... Болей »
Пасля правядзення выбараў дзейны рэжым ужывае надзвычайны ў сваіх маштабах фізічны гвалт, арышты, масавыя звальненні і далейшае закручванне гаек. Такое развіццё падзеяў выклікае натуральныя асацыяцыі з тым, што адбывалася ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг. Станаўленне таталітарызму суправаджалася ламаннем... Болей »
Сорак гадоў таму Еўропа была падзеленая жалезнаю заслонай, што размяжоўвала кантынент на свабодныя, дэмакратычныя дзяржавы ды пазбаўленыя суверэнітэту і цалкам залежныя ад савецкай імперыі. Сярод такіх краін была і Польшча. Ці поспех масавага мірнага пратэсту польскай «Салідарнасці» 80-ых гадоў мінулага... Болей »
Ці ведалі вы, што Масква магла стаць часткай Рэчы Паспалітай? Гэта – адна з тэмаў, якую абмяркоўваюць удзельнікі ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Дзмітрыядам у гісторыі Расеі. Усё пачалося са смерці першага маскоўскага цара Івана IV Жахлівага. Спустошаная яго праўленнем, Маскоўская Русь напрыканцы... Болей »
Уключэнне беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай азначала новыя парадкі ў эканамічнай, рэлігійнай і палітычных сферах. Палітыка русіфікацыі, «разбору шляхты», увядзенне рэкрутчыны і шмат якія іншыя чыннікі справакавалі нацыянальна-вызвольныя паўстанні 1830–31 і... Болей »
Ці ведаеце вы, што на беларуска-ўкраінскім Палессі з’явіўся новы народ – яцвягі? Пра гэта гаварылася ў апошнія гады існавання СССР. Пра гэты ды іншыя прыёмы нацыянальнай палітыкі ў Савецкім Саюзе, а таксама пра тое, як яна паўплывала на канфлікты ў Крыме і на Данбасе, высвятляем у новым выданні гістарычнага... Болей »
Спрабуем разабрацца ў тэме пасля міжнароднага скандалу, справакаванага заявамі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, у якіх ён усклаў адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны на еўрапейскія краіны. І ў першую чаргу, на Польшчу, абвінаваціўшы яе ў падзеле Чэхаславакіі. «Адказнасць за вайну ляжыць... Болей »