video
Welcome ў Беларусь, 22.07.2018

Welcome ў Беларусь

Сірыйскі актор жэніцца з беларускаю

Калі ў Сірыі пачалася вайна, Аммар Альшаар (Ammar Alshaar) паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Яму 24 гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі, дзе вывучыўся на актора. Прычым спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова прызвычаіўся. Аммар запрасіў здымачную групу праграмы «Welcome ў Беларусь» паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклем ды вяселлем! Так-так,... Болей »


video
Welcome ў Беларусь, 08.07.2018

Welcome ў Беларусь

Як кітайцы святкавалі Купалле і хаваліся ад камароў

Запрашаем у вандроўку па Беларусі разам з кітайскімі студэнтамі Міно Чжан Мін Ланам і Сяў Ўэем. Яны прыехалі ў Беларусь з кітайскай правінцыі Ху-Нань – радзімы Маў Цзэ Дуна, – каб вывучаць расейскую мову. Нашыя героі хочуць працаваць перакладчыкамі ў кітайска-беларускіх праектах. Дарэчы, у чэрвені Беларусь і Кітай дамовіліся пра свабодны візавы рэжым. За некалькі месяцаў праведзеных у нашай краіне, Сяў і Міно ні разу не выбраліся з Менс... Болей »


video
Welcome ў Беларусь, 01.07.2018

Welcome ў Беларусь

Турыстаў з Малайзіі завезлі на сметнік пад Менскам

Такія мясціны турыстам звычайна не паказваюць. Мы – на гарадскім сметнішчы Трасцянец, што месціцца пад Менскам. Адкуль ідэя паехаць на такі экзатычны ў плане турызму аб’ект? Да нас завіталі госці з Малайзіі: Артур і Поў. Яны – аматары экалагічнага ладу жыцця. Імкнуцца не ствараць смецця, а таксама ачышчаюць планету. Любяць вандраваць і спазнаваць усё новае. Менск ім спадабаўся сваёй чысцінёю. Каб убачыць адваротны бок медалю, нашыя госц... Болей »


video
Welcome ў Беларусь, 24.06.2018

Welcome ў Беларусь

Эквадорац зарабляе ў Горадні, а жыве ў вёсцы

Хуан Карлас Расалес Вальдэс прыехаў у Беларусь з Эквадору, каб атрымаць вышэйшую адукацыю эканаміста ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Карлас добра гуляе ў футбол, але ў Беларусі ён вырашыў застацца з іншых прычынаў. Карлас захапляецца музыкай і нават часам падзарабляе, спяваючы лацінаамерыканскія гіты на вуліцах беларускіх гарадоў. Разам з Хуанам Карласам мы наведалі Горадню падчас Фестывалю нацыянальных культураў, прысвечанага дыя... Болей »


video
Welcome ў Беларусь, 16.06.2018

Welcome ў Беларусь

Што прывяло брытанскага змагара са злачынствамі на Палессе?

Ґлэн Эліс – рэжысёр-дакументаліст з Оксфарду, яму 55 гадоў. На радзіме Ґлэн вядомы сваймі фільмамі, сярод якіх «Пекла ў Ціхім акіяне», «Моц Дэльты» і «Апошняя дыктатура Еўропы» (2016), у якім ёсць фрагмент, прысвечаны «Белсату» (ад 17:13 хвіліны). Большую частку жыцця рэжысёр праводзіць у зонах канфліктаў і даследуе злачынствы палітыкаў і нафтавых кампаніяў супраць мясцовага насельніцтва. А ў вольны час назірае за птушкамі, якіх адрозні... Болей »


video
Welcome ў Беларусь, 10.06.2018

Welcome ў Беларусь

Амерыканец на градках: прэм’ера праграмы «Welcome ў Беларусь»

Перш чым трапіць у вёску садзіць памідоры, Боб Экгард працаваў у Менску з выкладчыкамі ангельскай мовы і зрабіў лёсавызначальны крок у тэатры оперы і балету. Усё гэта вы ўбачыце ў прэм’ерным выданні праграмы «Welcome ў Беларусь». Перад тым як трапіць у Беларусь, Боб цягам 20 гадоў выкладаў ва Універсітэце штату Агаё. Але вырашыў перайсці на больш эластычны графік, каб падарожнічаць і выкладаць ангельскую мову. <br /><center><a href="ht... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя