![]() |
![]() |
Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якія жылі ў міжваеннай Польшчы, лічылі нацыянальную адукацыю вельмі важнай справай. Таму адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны яны арганізавалі Таварыства беларускай школы – ТБШ. Пра гісторыю ўзнікнення, дзейнасці і разгрому гэтае арганізацыі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Пытанне адукацыі ў міжваеннай Польшчы не было простым. Трэцюю частку насельніцтва краіны ск... Болей »
Беларускі нацыяналізм меў шмат агульных рысаў з нацыянальнымі рухамі іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Натуральна, меў ён і свае адметнасці. Але галоўнае – ён быў паспяховы. Чым беларускі шлях да дзяржаўнасці падобны да шляху іншых народаў і чым адрозніваецца ад іх – разбіраўся доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Нацыяналізм як палітычная з’ява ўзнік у XIX ст. Тады шмат якія народы, што сёння маюць уласную дзяржаву,... Болей »
Грэка-каталіцтва або ўніяцтва магло стаць нацыянальнаю рэлігіяй Беларусі. Але замест гэтага яно амаль знікла. Украінцы выратавалі яго для беларусаў. Пра гісторыю гэтай канфесіі і яе значэнне для Беларусі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Гісторыя ўніяцтва ў Беларусі паказвае, што наш шматканфесійны край не заўсёды быў талерантны і цярпімы. Гэтак, канфлікт паміж уніятамі і праваслаўнымі, які скончыўся смерцю ўніяц... Болей »
Малы аграгарадок Камаі вылучаецца сярод падобных паселішчаў перш за ўсё грозным касцёлам-замкам XVII ст. з дзвюма вежамі, які мае зберагае шмат скарбаў і шмат таямніц. Яго чашападобныя байніцы калісьці глядзелі ва ўсе бакі для кругавой абароны. Такая абарончая святыня – не ўнікальны, але рэдкі помнік архітэктуры. Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч раскажа гісторыю касцёлу ў Камаях і пакажа яго фартыфікацыйныя асаблівасці.<br /... Болей »
Асобнасць беларускага народа не выклікае сумневаў у этнографаў. Але расейскія ўлады ва ўсе часы прытрымліваліся іншага погляду на гэтае пытанне, адмаўляючы беларусам у праве на існавання. «Няма ніякіх беларусаў, няма ніякай Беларусі – ёсць рускія родам з паўночна-заходніх ускраін Расеі». Тых жа, хто кажа пра асобную беларускую нацыю, называюць нацыстамі. Расейская ўлада ўсталявалася на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у ... Болей »
Кастусь Каліноўскі – адзін з найбольш шанаваных беларускіх нацыянальных герояў. Шанаваных патрыётамі, але не дзяржавай. Улады Беларусі быццам не могуць вызначыць, як ставіцца да гэтае гістарычнае фігуры. Як ушаноўваецца памяць Каліноўскага на радзіме, высветліў Аляксандр Краўцэвіч. Кастусь Каліноўскі (1838–1864) стаіць ля вытокаў сучаснае беларускае нацыі, беларускага нацыянальнага руху. Ён выдаваў газету «Мужыцкая праўда» і кіраваў ант... Болей »
Эталон гербу Пагоня стварыў мастак Яўген Кулік. Спачывае ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Кім ён быў? Што гэта за нязвыклае месца, дзе ён знайшоў вечны спачын? Кальварыйскія могілкі – самыя старыя ацалелыя клады Менску. Сёння гэта цэнтр гораду. І адно гэта выклікае пытанні. Напрыклад, чаму іх пашкадавалі камуністычныя перабудоўнікі сталіцы? Савецкі чалавек не пераймаўся гістарычным ці сакральным, асабліва калі гэта датычыла нерасе... Болей »
У гэтым выданні «Загадак беларускай гісторыі» вядоўца-гісторык падрабязна і займальна раскажа ды пакажа, як працуе водны канал, хто і навошта яго пабудаваў, а таксама як ён выкарыстоўваецца сёння. Аўгустоўскі канал – пабудаванне асаблівае. Ён мае 18 шлюзаў, каб падымаць караблі амаль на 40 метраў! Натуральна, гэты пад’ём адбываецца паступова, не болей за 7 метраў у адным шлюзе. У Беларусі знаходзіцца толькі чвэрць канала, а рэшта – у По... Болей »
«Вусная гісторыя» – даследаванне мінулага на падставе апытання жывых сведкаў падзей. Ці суб’ектыўныя іхныя аповеды? Натуральна. Але хіба пісьмовыя крыніцы абʼектыўныя? Што такое субʼектыўнасць? Як яе пераадолець?Дасюль ёсць яшчэ жывыя сведкі падзеяў Другой сусветнай вайны. Але ў гісторыі Беларусі былі і іншыя лёсавызначальныя здарэнні: голад 1947 года, пасляваенная адбудова, аварыя на ЧАЭС, распад СССР, кароткае нацыянальнае адраджэнне ... Болей »
Запрашаем у месца, якое вабіць сваёй аўтэнтычнасцю, куды хочацца ісці, глядзець, мацаць. Месца, дзе кожны пачынае адчуваць пах і смак сапраўднай гісторыі. Месца, дзе быў ідэальны замак, а сёння – ідэальнае замчышча. Запрашаем у Мсцібава. У вёсцы Мсцібава на прагале ў заломе ракі Нятупа можна ўбачыць акуратнае кола з земляных валоў, падобнае да месячнага кратэру або паганскага капішча. Гэта – рэшткі замку, аднаго з найстаражытнейшых слав... Болей »