Відэаархіў даследаванняў прысвечаных Жыровічам даступны ў інтэрнэце   
            
                2020-05-25 16:12
            
             
                            
                        
                
Нацыянальная бібліятэка Беларусі да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра адкрыла доступ да відэаархіва найноўшых даследаванняў, прысвечаных Жыровічам і беларускай кніжнасці.Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі 
Алесь Суша: 
 
– У электронным варыянце мы гэта ўсё можам мець значна хутчэй і прасцей выкарыстоўваць у працы з нашымі наведнікамі. Гэтыя формы значна развілі і ўдасканалілі працу бібліятэкі.
Асновай для відэаархіва сталі матэрыялы XVI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 500-годдзю з дня заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі, якія адбыліся 15 траўня. У гэтым годзе чытанні праходзілі ў фармаце відэаканферэнцый у рэжыме рэальнага часу. 
Беларускае Радыё Рацыя