en

Вярцінскі Анатоль

Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».

Памёр Анатоль Вярцінскі у Мінску 21 красавіка 2022 г.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Вярцінскі Анатоль :: Publications

Тым часам...

вершы, эсэ, публіцыстыка
Вярцінскі Анатоль

Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць...… More

pdf

Жыцьмем

Вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага ўвайшлі вершы 1997–2011 гг ., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданн і. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг . мінулага стагоддзя....… More

pdf

Асобныя радкі

Розных гадоў
Вярцінскі Анатоль

Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць....… More

pdf

Выбраныя творы


Вярцінскі Анатоль

Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго...… More

pdf

Жанчына. Мужчына. Каханне...

Лірыка
Вярцінскі Анатоль

Новую кнігу Анатоля Вярцінскага склалі вершы розных гадоў "пра гэта", пра каханне як першааснову ўсяго існага на зямлі. Гэта пранікнёны лірычны роздум пра складаны свет узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, свет іх суетрэч і ростаняў....… More

pdf

Трывожны досвітак

Артыкулы, выступленні, інтэрв'ю
Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы...… More

pdf

Хлопчык глядзіць

Выбраныя вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця....… More

pdf

Нью-Йоркская сірэна

Публіцыстычныя нататкі
Вярцінскі Анатоль

У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага...… More

pdf

Дзякуй, вялікі дзякуй!

П'есы
Вярцінскі Анатоль

У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін...… More

pdf epub

Святло зямное

Выбраныя вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яуленне», «Ветрана». Паэт Анатоль Вярцінскі з тых, хто трывала ўвайшоў у літаратуру...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org