- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2006 годзе беларускім школьнікам было прапанавана напісаць эсэ, прысьвечаныя тэме Свабоды. На конкурс паступіла больш за 200 працаў. Відавочна, тэма кранула – значыць, беларуская моладзь не абыякавая да тэмы свабоды. Працы вельмі розныя. Ёсць зробленыя посьпехам, ці «па шаблёну», ёсць літаратурныя спробы, нямала сур’ёзных, з выкарыстаньнем крыніцаў, цытатаў і малюнкаў. Вельмі рознае і бачанне свабоды — часам супрацьлеглае. Гэтая разнастайнасць – вельмі добрая з’ява: яна паказвае неабыякавасьць канкурсантаў. Моладзь больш яскрава, шчыра, бяз штучнага аднадумства разважае пра лёс грамадзтва і асобы, хай сабе часам і трохі наіўна. Вялікаю праблемаю было адабраць найлепшыя працы. У рэшце рэшт было вырашана не вызначаць першыя ці другія месцы і што ўсе эсэ, якія патрапілі ў зборнік, вартыя ўвагі. Працы разьмеркаваныя па трох раздзелах. Асноўны прынцып – падыход аўтараў да паняцьця Свабода. У першым раздзеле зьмешчаныя эсэ, аўтары якіх унікліва шукаюць, што азначае “свабода” для іх ды іхнага пакаленьня, для грамадзтва. Аўтары эсэяў, якія трапілі ў другі раздзел, упэўненыя, што свабода павінна рэгулявацца дзяржаваю. У трэці раздзел трапілі працы, стваральнікі якіх прагнуць свабоды ды адчуваюць яе брак.