- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неспадзеўкаю дня была моцная залева, што засьпела нас зьнянацку, і мы вымаклі з галавы да пят. Але гэта ўсё суправаджалася жартамі і сьмехам. Нават зрабілі вынік, што пасьля гэтага моцна-трапічнага дажджу мы сталі сябрамі “не разьлі вада”. Пасьля мы выціснулі ваду з адзежы, прасушылі наш сьцяг і прадоўжылі пікнік. Нарэшцэ, можна лічыць, што мы мелі міжінтэрнацыянальную кухню. Смажылі і ўкраінскае сала, і польскія кабаноскі, і амэрыканскія хат-догі. Калі сала аддаць украінцам, то зь беларускіх прадуктаў мы мелі толькі гомельскія вафлі “Спартак”. Праўду кажучы, на маю абвестку адгукнулася больш людзей, але ў апошнюю хвіліну шмат у каго пляны зьмяніліся. У любым выпадку, і так было вельмі прыемна бачыць, што людзі пераадолелі адлегласьць у 2-3 гадзіны, каб сустрэцца з землякамі. Дзякуем нашым сябрам зь Пэнсільвэніі, што знайшлі час і жаданьне раніцай у нядзелю прыехаць да нас.