- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усуботу, 18 чэрвеня група беларусаў зь Нью-Ёрку і ваколіцаў адсьвяткавала традыцыйны абрад Купальля ў цудоўнай мясьціне на поўнач ад гораду, якая завецца Паўнд-Рыдж-Парк. У надзвычай прыгожым ляндшафце, сярод пакрытых лесам пагоркаў, знаходзяцца вадасховішчы, што даюць воду гораду праз складаную сыстэму вадаводаў, якія былі збудаваныя яшчэ ў ХІХ ст. У лясах водзяцца казулі, алені й нават чорныя мядзьведзі, ня лічачы розных драбнейшых жывёлаў.