- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
нядзелю 14 чэрвеня ў грамадзкай залі пры Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося грамадзкае абмеркаваньне праграмы разьвіцьця Беларусі, якая ставіць задачы дзеля будучыні нашай Бацькаўшчыны. Асноваю для абмеркаваньня стаў тэкст сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту і Партыі КХП-БНФ. Тэкст пад назваю “Што адбываецца і што можа быць”, быў зьмешчаны ў сеціве і таксама разасланы ўсім зацікаўленым. Ён складаецца з шэрагу разьдзелаў, сярод якіх ёсьць і разьдзелы глябальныя, геапалітычныя: Сьвет, Далёкі погляд, Беларусь, Магчымае і пратрэбнае, Парадак пераменаў.