- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усуботу 26 красавіка на Мангэтане, насупраць штаб-кватэры ААН пры Першай авэню прайшоў мітынг, ладжаны Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”, які быў прысьвечаны 28-й гадавіне Чарнобыльскай атамнай аварыі. Напачатку перад прысутнымі выступіў старшыня “Пагоні” Віталь Зайка. Ён нагадаў прысутным пра трагічныя падзеі красавіка 1986 году ў Беларусі падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пра імкненьне савецкіх уладаў Беларусі ў наступныя месяцы і гады схаваць трагедыю, замоўчаць яе маштабы і нават адмовіцца ад дапамогі саюзнага цэнтру для пацярпелага беларускага насельніцтва.